БЕЛ Ł РУС

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю

5.07.2025 / 15:41

Nashaniva.com

З-за вясновых замаразкаў цэны на фундук у Турцыі з красавіка па ліпень выраслі на 20-30%. Праблема ў тым, што на гэтую краіну прыпадае каля 65% сусветнай вытворчасці фундука.

Фота: Flickr / wikipedia.org

Значная частка фундука выкарыстоўваецца ў вытворчасці шакаладнай пасты і іншых прысмакаў, піша Office Life са спасылкай на Bloomberg.

Найбуйнейшыя экспарцёры Турцыі ацэньваюць зніжэнне вытворчасці ў бягучым годзе як мінімум на 20%, да 609 тысяч тон. Ёсць ацэнкі, што з-за спекулятыўнага попыту цэны на сыравіну да наступнага года могуць вырасці ў некалькі разоў.

Альтэрнатыўныя пастаўкі з Італіі, ЗША і Чылі не змогуць цалкам кампенсаваць зніжэнне ўраджаю ў Турцыі, паколькі ў гэтых краінах пераважаюць дробныя вытворцы з невялікімі аб'ёмамі, пракаментавалі ў міжнародным Савеце па арэхах і сухафруктах.

Заклапочанасць сітуацыяй ужо выказала італьянская кампанія Ferrero SpA. Яна з'яўляецца найбуйнейшым у свеце пакупніком фундука (прыкладна чвэрць турэцкага экспарту) і вырабляе пасту Nutella, у якой 13% ад усіх інгрэдыентаў складае фундук.

Вытворцам кандытарскіх вырабаў і шакаладу ў апошні час не пазайздросціш. Увесь мінулы год у свеце раслі цэны на какава-бабы. 

Чытайце таксама:

«Такой сітуацыі не было з 1977 года». Як рэзкі скачок цэн на какава-бабы адбіваецца на шакаладках у Беларусі

«Салодкая гліна за 9 рублёў». Беларусы спрачаюцца з-за цаны на шакаладку «Алёнка»

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень

Каментары да артыкула