Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі
«Сёння створана Амерыканская партыя, каб вярнуць вам свабоду», — звярнуўся ён да сваіх прыхільнікаў.
Фота: Фота: AP Photo/Evan Vucci
Пра стварэнне палітычнай партыі «Амерыка» мільярдэр Ілан Маск абвясціў у твітары.
«Калі справа даходзіць да банкруцтва нашай краіны марнатраўствам і хабарніцтвам, мы жывём у аднапартыйнай сістэме, а не ў дэмакратыі. Сёння створана Амерыканская партыя, каб вярнуць вам свабоду», — напісаў Маск.
Напярэдадні мільярдэр запусціў апытанне ў твітары, ці варта яму стварыць партыю. Прагаласавала 1,2 мільёна карыстальнікаў — 65% падтрымалі ідэю.
Раней бізнэсовец гразіўся стварыць партыю, калі Кангрэс прыме законапраект аб падатковых ільготах, які Дональд Трамп называе «вялікім цудоўным законам». Трамп падпісаў гэты закон.