У Беларусі набіраюць папулярнасць сплавы на празрыстых байдарках ФОТАФАКТ
Аматары сплаўляцца па рэчках цяпер могуць не толькі назіраць за прыгажосцю прыроды па баках, але і разглядаць жыццё воднага свету пад нагамі — прадпрымальнікі пачалі прапаноўваць для гэтага празрыстыя байдаркі.
Узяць такую байдарку ў арэнду можна, у прыватнасці, у вёсцы Камарышкі, што ў Вілейскім раёне. Уладальнікі сцвярджаюць, што першымі сталі прапаноўваць паслугу на рынку.
Так выглядаюць самі байдаркі і тое, што вы будзеце бачыць пад нагамі.
Арэнда падобнай байдаркі абыдзецца столькі ж, колькі звычайнай: 100 рублёў за адну байдарку на маршрут працягласцю ад гадзіны да шасці.
«І страшна, і прыгожа», — каментуюць людзі.
Некаторыя прапанавалі праапгрэйдзіць байдарку, умантаваўшы пражэктар, што дазволіла б сплаўляцца і ноччу — «Будзе крута!»