БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

6.07.2025 / 12:13

Nashaniva.com

Блогер згадаў размову Віктара Бабарыкі з сынам.

Пасля сустрэчы палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА КДБ у 2020-м зняволеных на раніцу павезлі ў лазню. У інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна» Сяргей Ціханоўскі згадаў, што там было.

Ціханоўскі кажа, што там наставілі мікрафонаў і пасля ў эфір дзяржТБ выдалі перакручаную размову Віктара Бабарыкі з сынам Эдуардам.

«Ён нешта спытаў. Ну, зразумей, калі б майго сына пасадзілі, я б таксама сына спытаў. Тыпу: «Гэта мая барацьба, але ты мой сын. Можа, мне ўсё ж такі аддаць наогул усё, што ў мяне ёсць, проста ім, каб ты выйшаў?» Вось у такім ключы нешта Віктар Дзмітрыевіч спытаў. Такое добрае, ведаеш.

І гэтыя чмыры запісалі і па целіку потым круцілі. Нібыта Бабарыка сыну кажа: «Так што мне, вярнуць грошы скрадзеныя?» 

Ціханоўскі згадвае, што ў лазні быў басейн, але апроч Бабарыкі ніхто не пайшоў у ім плаваць.

Блогер расказвае, што было самым страшным у няволі.

«У Дастаеўскага ёсць такая фраза, што самае жорсткае катаванне ў катаржным жыцці — гэта вымушанае сужыцельства. (…) 11 чалавек на Валадарцы. Маленькі пакой у 2, ды ў 3-4 разы меншы за гэту студыю, дзе мы зараз запісваемся. 11 чалавек, нары двухпавярховыя, унітаз — дзірка ў падлозе.

Там яны ўсе ходзяць у туалет, пастаянна паляць (я не палю), усё гэта ў дыме, столі нізкія. Гэта ж замак стары Валадарка, так? Кашмар, смярдзіць. І яшчэ некаторыя там самі сябе задавальняюць зняволеныя». 

Чытайце таксама:

Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе

Каментары да артыкула