БЕЛ Ł РУС

«Злавіла паніку проста ад відэа». У тыктоку завірусіўся ролік пра «бяздоннае» крэйдавае возера

6.07.2025 / 16:36

Nashaniva.com

Відэа, дзе паказана, што адбываецца пад вадой у крэйдавым кар’еры ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, стала вельмі папулярным у тыктоку — яно набрала ўжо 2,5 мільёны праглядаў і сотні каментароў. Аўтарка роліка напісала пра «рэзкія абрывы і велізарную глыбіню», якія яна ўбачыла пад вадой, піша Telegraf.news.

Ролік выклікаў актыўнае абмеркаванне — людзі пачалі дзяліцца сваімі страхамі і вопытам. Некаторыя пісалі, што ў крэйдавых кар’ерах лёгка патануць, бо глеба там нестабільная і можна праваліцца нават каля берага. Адна з каментатарак нават прызналася, што «злавіла паніку проста ад відэа», бо баіцца глыбіні.

@vikaa_vika1 Меловой карьер в Беларуси. Другие видео с этого карьера есть в закрепе #меловойкарьер#съемкаподводой#подводой ♬ comfort chain (Ambient) - Inan & pandora.

Іншыя расказвалі свае гісторыі: нехта ўтапіўся ў глеі, нехта праваліўся каля берага ледзь не да калена. Шмат хто пісаў, што на першы погляд дно здаецца бяспечным, але насамрэч яно вельмі падступнае.

Аднак былі і іншыя меркаванні — некаторыя лічылі, што галоўнае не глыбіня, а ўменне плаваць і быць цвярозым. Маўляў, калі не панікаваць і добра трымацца на вадзе, то няма розніцы, дзе ты плаваеш — у возеры, рацэ ці нават у акіяне.

Чытайце таксама:

У крэйдавых азёрах назіраюць гіганцкіх рыбін ВІДЭА

У крэйдавым кар'еры пад Гроднам затануў самазвал

«Скокнуў з вышыні, увесь паламаўся». На «гродзенскіх Мальдывах» адбылося надзвычайнае здарэнне

З'явіўся крэйдавы кар'ер, у якім дазволілі купацца

Цяпер «Беларускія Мальдывы» можна наведаць афіцыйна

Каментары да артыкула