Ціханоўская павіншавала літоўцаў з Днём каранацыі Міндоўга
6 ліпеня, у Дзень дзяржаўнасці Літвы, які звязваецца з каранацыяй вялікага князя літоўскага Міндоўга ў XIII стагоддзі, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала літоўскі народ са святам і адзначыла супольнасць нашай гісторыі.
Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
У сацыяльнай сетцы X Ціханоўская напісала:
«Сёння адзначаецца каранацыя Міндоўга — першага вялікага князя літоўскага. Беларускі народ ганарыцца агульнай гісторыяй і вельмі ўдзячны Літве за сяброўства і падтрымку ў нашай барацьбе за свабоду».
Як лічыцца, тытул вялікага князя літоўскага Міндоўг атрымаў у 1230-х гадах, а з 1253 года да сваёй смерці ў 1263-м лічыўся каралём Літвы. Дакладная дата каранацыі ў гістарычных крыніцах не пазначаная, тое, што гэта адбылося менавіта 6 ліпеня 1253 года — пытанне дыскусійнае.
У адрозненне ад Беларусі, у Літве дзень каранацыі Міндоўга штогод урачыста адзначаецца на дзяржаўным узроўні. 6 ліпеня афіцыйна аб'яўлена Днём дзяржаўнасці Літвы, гэта святочны непрацоўны дзень.
Чытайце таксама:
Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх
Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе
Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі