БЕЛ Ł РУС

Пад Полацкам мужчына няўдала скочыў цераз купальскае вогнішча

6.07.2025 / 20:49

Nashaniva.com

Уначы 6 ліпеня ў 01:06 у цэнтр аператыўнага кіравання Полацкага падраздзялення МНС паступіла паведамленне з цэнтральнай гарадской бальніцы: малады мужчына быў шпіталізаваны з апёкамі.

Фота ілюстрацыйнае

Як высветлілася, мужчына 1996 года нараджэння ўдзельнічаў у святкаванні Купалля ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна. Падчас абраду ён паспрабаваў пераскочыць цераз вогнішча, але спатыкнуўся і ўпаў у агонь. На ім загарэлася майка.

Агонь прысутным пры гэтым удалося хутка патушыць. Пасля гэтага пацярпелы сам звярнуўся да медыкаў.

Пасля агляду мужчыну шпіталізавалі з апёкамі рознай ступені цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула