Колькі беларусаў жыве ў Крыме
Статыстыку агучыў кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма», намеснік старшыні Грамадскай палаты Рэспублікі Крым Раман Чаргінец, перадае ТАСС.
Фота: Getty Images
Паводле слоў чыноўніка, за апошнія 11 гадоў на пастаяннае месца жыхарства засталося каля 11 тысяч чалавек. У 2014 годзе Украіна правяла перапіс насельніцтва Крыма, паводле якога беларусамі назвалі сябе 40 тысяч чалавек. Крыху пазней даследаванне правяла Расія, і там ужо была іншая колькасць — 25 тысяч.
Кіраўнік супольнасці звязвае гэта, у тым ліку, з тым, што многія на хвалі патрыятызму запісалі сябе рускімі.
На 2025 год на паўвостраве пражываюць мінімум 40—45 тыс. беларусаў — як тых, што атрымалі расійскае грамадзянства, так і тых, што не атрымалі.
«Беларуская супольнасць Крыма — чацвёртая па велічыні сярод народаў, што пражываюць у Крыме, пасля рускага, украінскага і крымска-татарскага этнасаў», — распавёў Чаргінец.
Ён дадаў, што на паўвостраве беларуская супольнасць была гістарычна яшчэ з царскіх часоў, яна склалася за некалькі хваль перасялення.