22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію
«Крайні выхад быў з аганьком ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Прывет, чарговая кантузія», — гаворыцца ў тэлеграм-канале добраахвотніка, які цяпер служыць у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе. Сябры на некалькі дзён страцілі сувязь з хлопцам, але, выглядае, абышлося.
Ціхан Клюкач. Фота: MOST
Ціхан Клюкач — каліновец і былы палітвязень. Ён нарадзіўся і вырас у Берасці. Палітвязнем стаў у 18 гадоў, спрабуючы ўратаваць ад зняволення дзяўчыну, у якую закахаўся.
Тады сяброўка Ціхана, 18-гадовая Сафія Малашэвіч, размалявала балончыкам з фарбай сістэму «Рубеж» — шчыты спецыяльных сродкаў абгароджвання. Ціхан на судзе спрабаваў узяць адказнасць за гэта на сябе, хоць на відэа было відаць, што малявала менавіта дзяўчына. Аднак у выніку калонію атрымалі і ён, і яна.
Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч у судзе
У зняволенні Ціхан, самавук, ствараў прыгожыя малюнкі.
На волю хлопец выйшаў 7 сакавіка 2022 года і праз нейкі час выехаў з Беларусі.
Тады Расія акурат была напаўшы на Украіну, і Клюкач, зусім малады, палічыў сваім абавязкам пайсці на фронт добраахвотнікам.
Фота: старонка ў фэйсбуку Ціхана Клюкача
Амбудзіраванне Ціхана Клюкача пасля баявога задання. Фота: @franc_belarus