БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў санкцыямі краінам, якія падтрымліваюць БРІКС

7.07.2025 / 10:44

Nashaniva.com

Дадатковы тарыф складзе 10%, паведаміў амерыканскі прэзідэнт у сваёй сацсетцы Truth.

Дональд Трамп, Joe Raedle / Getty Images

«Любая краіна, якая падтрымлівае антыамерыканскую палітыку БРІКС, падвергнецца дадатковым 10-працэнтным тарыфах. Выключэнняў не будзе», — напісаў Трамп.

У канцы студзеня палітык пагражаў увесці 100-працэнтныя пошліны супраць краін БРІКС, калі яны паспрабуюць стварыць альтэрнатыву даляру.

У БРІКС уваходзяць наступныя краіны: Бразілія, Расія, Індыя, КНР, ПАР, ААЭ, Іран, Егіпет, Эфіопія і Інданезія. Арганізацыя была створана ў 2009 годзе на сустрэчы ў Пецярбургу Бразіліяй, Расіяй, Індыяй, Кітаем і Паўднёва-афрыканскай Рэспублікай.

Алжыр, Балівія, Беларусь, В'етнам, Інданезія, Казахстан, Куба, Малайзія, Нігерыя, Тайланд, Турцыя, Уганда, Узбекістан атрымалі статус «краін — партнёраў БРІКС».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула