У Расіі зноў згарэў аўтобус МАЗ
У Іркуцку 5 ліпеня загарэўся аўтобус МАЗ, у якім былі пасажыры. Паводле слоў кіроўцы, полымя ўзнікла ў маторным адсеку.
Фота: t.me/irk38mchs
Кіроўца аўтобуса паспеў эвакуяваць людзей і спрабаваў самастойна патушыць агонь, але безвынікова — давялося выклікаць ратавальнікаў.
У Іркуцкай гарадской адміністрацыі пацвердзілі, што гэта быў аўтобус МАЗ, які выкарыстоўваўся з 2013 года. Апошні тэхагляд ён прайшоў 19 чэрвеня.
Чытайце таксама:
У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы
У Расіі загарэўся чарговы аўтобус МАЗ
У студзені МАЗ прадаў на расійскім рынку ўсяго чатыры аўтобусы