БЕЛ Ł РУС

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску

7.07.2025 / 19:38

Nashaniva.com

У мінскай галерэі «Парасон» на вуліцы Дразда 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццёвы і творчы шлях меўся расказаць паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла. Аднак гэтыя намеры не засталіся па-за ўвагай праўладных прапагандыстаў, піша «Еўрарадыё». 

Ларыса Геніюш

На намер правядзення вечарыны ў сваіх тэлеграм-каналах абрынуліся такія ключавыя прапагандысты, як Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Вадзім Гігін, Вольга Бондарава ды іншыя.

Праз нейкі час Азаронак з задавальненнем канстатаваў, што абвестка пра вечарыну знікла.

Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтка, мемуарыстка і грамадская дзяячка, якая ўсё жыццё прысвяціла служэнню Беларусі. Яна была сакратаром урада БНР у эміграцыі, змагалася за правы беларусаў і захаванне нацыянальнай самасвядомасці. За гэта пасля Другой сусветнай вайны яна была арыштаваная ў Празе, асуджаная і правяла 8 гадоў у савецкім лагеры. Нават пасля вызвалення не прыняла савецкага грамадзянства, рэшту жыцця пражыла разам з мужам Янкам Геніюшам на ягонай радзіме ў Зэльве.

Чытайце таксама:

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Гігін: Геніюш нікому не здрадзіла, але рэабілітаваць нельга. А Быкава прыняць як частку мяцежнай інтэлігенцыі

Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Як хавалі Ларысу Геніюш. Архіўныя здымкі

З'явілася фота дэмантажу помніка Геніюш у Зэльве

У гадавіну смерці Ларысы Геніюш Сяргей Дубавец падзяліўся ўспамінамі пра яе

Каментары да артыкула