БЕЛ Ł РУС

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

7.07.2025 / 21:59

Nashaniva.com

У Бярозе ў адным з вадаёмаў заўважылі незвычайнага госця. Відэа з удзелам жывёліны імкліва набрала папулярнасць у тыктоку, а карыстальнікі празвалі яе «нашай капібарай», піша «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа

На кадрах відаць, як буйны звярок без страху падплывае да людзей, прымае пачастунак з рук і паводзіць сябе цалкам па-гаспадарску.

«Як жа яна выдатна плыве, і хвост незвычайны», — захапляюцца каментатары.

Аднак, насуперак першай версіі гледачоў, перад імі зусім не капібара. Сапраўдныя капібары не жывуць у дзікай прыродзе Беларусі. Загадкавы звярок аказаўся нутрыяй.

«Я падумаў, што капібара ў кагосьці збегла. Плыве так вальяжна», — пішуць у каментарах.

А некаторыя прынялі нутрыю за альбіноса андатры.

Чытайце таксама:

У мінскім заапарку з'явіўся «гібрыд» труса, капібары і аленю — мара

«Лу, мы цябе рэабілітуем!» Адкрыліся новыя падрабязнасці канфлікту нутрыі і лабрадора ў маладзечанскай сажалцы

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу

Каментары да артыкула