БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

8.07.2025 / 7:14

Nashaniva.com

Былы старшыня яўрэйскай абшчыны і дырэктар ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» Раман Смірноў выйшаў на волю. Верагодна, ён быў сярод апошніх вызваленых па памілаванні, піша Hrodna.life.

Фота: Linkedin

Мужчыну затрымалі ў красавіку 2024 года за каментары ў Telegram-каналах і адпраўку інфармацыі ў чат-боты «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta.

Яго пачалі судзіць у жніўні 2024 года. Мужчыну асудзілі на 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — «Публічная абраза Лукашэнкі». Справу разглядаў суддзя Станіслаў Пронька ў судзе Гродзенскага раёна.

У гонар Дня незалежнасці Лукашэнка памілаваў 16 чалавек. Сярод іх ёсць людзі, што здзейснілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

У спіс памілаваных трапіла 65-гадовая Наталля Антонава, якую спачатку адправілі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах. Пазней Наталлю судзілі за «паклёп на Лукашэнку», «распальванне варожасці» і адправілі ў Гомельскую калонію, даведаўся Belarus Women’s Foundation.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула