БЕЛ Ł РУС

Дзяржава прадала дом 73-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча

8.07.2025 / 10:29

Nashaniva.com

На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» з чацвёртай спробы быў прададзены дом у вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна. Па дакументах, уласнікам быў пазначаны поўны цёзка палітвязня — Васіля Дземідовіча, пенсіянера з Нясвіжа, які быў унесены КДБ у спіс «тэрарыстаў», піша «Люстэрка».

Выстаўлены на таргі дом у вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна. Фота: e-auction.by

Спачатку дом спрабавалі прадаць за 15 700 рублёў, але ахвотных не знайшлося. Пачатковая цана была зніжана да 6 280 рублёў, і толькі пасля чацвёртага аўкцыёну з’явіліся два ўдзельнікі, якія пачалі перабіваць стаўкі адзін аднаго.

У выніку маёмасць была прададзеная за 10 393 рублі. Таргі працягваліся з дзевяці гадзін раніцы да амаль адзінаццаці вечара.

На дом была накладзена забарона на рэгістрацыйныя дзеянні, выстаўленая судовым выканаўцам і рэгіструючым органам. Гэта, аднак, не перашкодзіла правядзенню таргоў.

Васіля Дземідовіча судзілі як мінімум 9 разоў паводле палітычных крымінальных спраў, піша «Вясна». Агулам пенсіянера асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх чатырох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.

Пенсіянер з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным КДБ у спіс «тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула