БЕЛ Ł РУС

У нацыянальным парку Каталоніі бушуе моцны пажар

8.07.2025 / 16:2

Nashaniva.com

У Каталоніі бушуе маштабны лясны пажар — агонь за апошнія суткі ахапіў больш за 20 000 акраў тэрыторыі. Найбольш пацярпеў раён паміж вёскамі Пальс і Альфара-дэ-Карлес у правінцыі Тарагона, піша Euronews.

Улады загадалі жыхарам шасці населеных пунктаў не выходзіць з дамоў, бо моцны вецер можа садзейнічаць далейшаму распаўсюджанню агню.

Пажар пачаўся ў нацыянальным парку Каталоніі на фоне надзвычайнай спёкі, якая ахапіла Еўропу. Урад Каталоніі звярнуўся па дапамогу да вайсковых падраздзяленняў хуткага рэагавання (UME).

Пасля фіксацыі ў Іспаніі рэкордна высокай тэмпературы для чэрвеня Еўрапейскі цэнтр сярэднетэрміновых прагнозаў заявіў, што ўважліва сочыць за анамальна высокімі тэмпературамі. Сіноптыкі звязваюць гэтую хвалю спёкі з кліматычнымі зменамі.

Чытайце таксама:

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў

Еўропа зноў б'е тэмпературныя рэкорды. У Іспаніі — +46°C

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на сераду

Каментары да артыкула