БЕЛ Ł РУС

Аўтамабільная асацыяцыя патлумачыла, чаму змяншаюцца продажы новых машын

8.07.2025 / 16:44

Nashaniva.com

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) паведаміла, што ў чэрвені 2025 года ўпершыню за год у краіне знізіліся продажы новых аўтамабіляў у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года.

Фота ілюстрацыйнае

Хоць за першае паўгоддзе продажы выраслі на 21,3% і дасягнулі амаль 25 тысяч машын, у БАА падкрэсліваюць, што гэта рост за кошт першага квартала. З красавіка ж назіраецца стагнацыя — рынак спыніў актыўны рост.

Асноўнымі прычынамі зніжэння продажаў сталі скарачэнне колькасці банкаў, што даюць крэдыты на аўто, і новыя абмежаванні на лізінг для фізічных асоб. У выніку менш людзей атрымліваюць згоду на фінансаванне пакупкі.

У чэрвені было прададзена 3841 новае аўто — гэта на 13% менш, чым у чэрвені мінулага года.

Аднак некаторыя брэнды, што прапануюць выгадныя фінансавыя ўмовы, усё ж паказалі добрыя вынікі ў маі. Топ-5 аўтамабільных брэндаў з пачатку года не змяніўся — яны кантралююць каля 90% рынку легкавых машын.

Чытайце таксама:

Жыхарка Салігорска заплаціла 37 000 рублёў за аўтамабіль, а атрымала толькі фота

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч

АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына

Каментары да артыкула