БЕЛ Ł РУС

Чамаданава хоча супрацоўнічаць з партыяй Кім Чэн Ына

8.07.2025 / 18:51

Nashaniva.com

Новая лідарка «Белай Русі» правяла першую міжнародную сустрэчу — з паслом КНДР.

Скрыншот відэа «Белай Русі»

Новая лідарка праўладнай партыі «Белая Русь» Вольга Чамаданава правяла першую міжнародную сустрэчу. Яна пагутарыла з паслом КНДР у Беларусі Зу Зен Бонам.

Чамаданава выказала заклапочанасць, што ў «Белай Русі» ўсё яшчэ няма пагаднення аб супрацоўніцтве з Працоўнай партыяй КНДР. Гэта партыя ўзначальвае таталітарны рэжым у Паўночнай Карэі.

«Нягледзячы на тое, што пакуль няма пагаднення аб супрацоўніцтве Працоўнай партыі КНДР і партыі «Белая Русь», сёння на сустрэчы з паслом былі агучаныя перспектывы падпісання гэтага пагаднення і фарміравання сумеснай дарожнай карты. У нас ёсць шэраг агульных мэтаў і задач.

Мы прынялі запрашэнне прыбыць дэлегацыяй у КНДР на юбілейнае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Працоўнай партыі КНДР», — расказала Чамаданава.

Галоўны ідэолаг Мінска заявіла, што гатовая прыняць у сталіцы прадстаўнікоў Працоўнай партыі КНДР і абмеркаваць з імі ўсе пытанні, якія іх хвалююць.

Беларускія ўлады ў апошні час актывізавалі супрацоўніцтва з КНДР, а праўладныя актывісты ўдзельнічаюць у мерапрыемствах у пасольстве гэтай краіны. Пры гэтым Лукашэнка пакуль не можа дасягнуць сустрэчы з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.

Чытайце таксама:

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы

Беларусам прапануюць туры па Паўночнай Карэі

У КНДР паказалі цырымонію развітання з вайскоўцамі, што загінулі ў Расіі. Удзельнічаў сам Кім Чэн Ын

КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў ФОТЫ

КНДР можа накіраваць у Расію 25000 чалавек на заводы па вытворчасці дронаў

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель

Кім Чэн Ын запэўніў, што будзе падтрымліваць Расію ў вайне з Украінай

Кім Чэн Ын пад каву і цыгарэту паназіраў за артылерыйскімі вучэннямі

Каментары да артыкула