Свет66

Кім Чэн Ын пад каву і цыгарэту паназіраў за артылерыйскімі вучэннямі

29 мая прайшлі спаборніцтвы паміж артылерыйскімі падраздзяленнямі буйных злучэнняў Карэйскай народнай арміі па артылерыйскай стральбе, паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.

KCNA.kp

За вучэннямі назіраў генеральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Старшыня дзяржаўных спраў КНДР, таварыш Кім Чэн Ын.

Паведамляецца, што камандзіры буйных франтавых злучэнняў асабіста кіравалі агнём, артылерыйскія падраздзяленні ўсіх узроўняў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, «у поўнай меры прадэманстравалі дакладную тэхніку артылерыйскага абстрэлу, якую яны адшліфавалі на інтэнсіўных вучэннях, сэрцам падтрымліваючы курс партыі «Трэніроўка — вышэй за ўсё».

«Таварыш Кім Чэн Ын уславіў артылерыйскія падраздзяленні за поспехі на спаборніцтвах, дзе яны паказалі ўсебаковую практычную баяздольнасць нашых артылерыйскіх узброеных сіл, што рыхтуюць сябе як непераможныя баявыя атрады, якія знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці да ўступлення ў любую вайну і здольныя абавязкова перамагчы ў ёй. Ён даў станоўчую ацэнку таму, што па ўсёй арміі паслядоўна ўкараняюцца навуковыя сістэмы і рэжымы баявых вучэнняў і адбываецца якасная змена ў умацаванні баявых магчымасцей артылерыйскіх частак у адпаведнасці з асаблівасцямі развіцця сучаснай вайны і тэндэнцыямі яе змены», — гаворыцца ў паведамленні.

KCNA.kp

Каментары6

  • Андрусь
    30.05.2025
    [Рэд.] Дзякуй, выправілі

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    30.05.2025
    Пухір сьмяецца, і ўсе таксама рагочуць. А народ плача і цягне рукі, каб дакрануцца да сонцалікага.
  • вр
    30.05.2025
    ., каго0небукдзь расстраляў ці пасадзіў, нэрвы супакоіў і сядзіць давольны, мурло :)))

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць