За першае паўгоддзе беларусы актыўна збывалі замежную валюту
За першае паўгоддзе 2025 года беларусы прадалі наяўнай замежнай валюты на $1,23 мільярда больш, чым набылі, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Паводле даных Нацбанка, фізічныя асобы ў цэлым выступілі чыстымі прадаўцамі валюты: яны набылі замежнай валюты на $6,04 мільярда, а прадалі — на $6,69 мільярда. Адмоўнае сальда, такім чынам, склала амаль $650 мільёнаў.
Што тычыцца менавіта наяўнай валюты, то яе набылі на $3,96 мільярда, а прадалі — на $5,18 мільярда. Гэта значыць, што беларусы вынеслі з «заначкі» і абмянялі на беларускія рублі на $1,23 мільярда больш, чым купілі.
А вось у безнаяўным выглядзе сітуацыя адваротная: валюты купілі больш, чым прадалі — станоўчае сальда склала каля $576 мільёнаў.
Чытайце таксама:
Золатавалютныя рэзервы дасягнулі 11,5 мільярда даляраў
Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі