Эканоміка33

Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі

Сярэдняя зарплата ў Мінску пераваліла за 1000 даляраў на рукі, ЕАБР павысіў прагноз росту ВУП, а Нацбанк — стаўку рэфінансавання. Эканамістка Настасся Лузгіна расказала «Нашай Ніве», што насамрэч адбываецца з беларускай эканомікай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Лепш, чым планавалася?

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) павысіў прагноз росту эканомікі Беларусі ў 2025 годзе з 2,6% да 3%.

Эканаміст BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што ВУП да росту падштурхоўвае цяперашняя эканамічная палітыка, накіраваная на стымуляванне інвестыцый, а таксама рост даходаў насельніцтва.

«У маі прырост па інвестыцыях склаў 14,5% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. Што тычыцца рэальнага росту даходаў насельніцтва, то ён склаў крыху больш за 10%», — звяртае ўвагу эксперт.

Зыходзячы з гэтых паказчыкаў, і быў перагледжаны прагноз у бок павелічэння.

Пры гэтым Лузгіна звяртае ўвагу, што ЕАБР у сваіх прагнозах мог не ўлічваць нядаўняе павышэнне працэнтных ставак з боку Нацбанка.

«Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання, павысіў стаўкі па інструментах падтрымкі ліквіднасці камерцыйных банкаў. Гэта робіцца, каб астудзіць попыт з боку насельніцтва.

Але інвестыцыі па-ранейшаму павінны расці, што пацвярджаецца дзеяннямі Нацбанка. Акрамя ставак, рэгулятар змяніў нарматывы разліковых велічынь стандартнай рызыкі. І ўсе гэтыя межы былі перагледжаны ў бок павелічэння, за выключэннем паказчыка па стаўках на новыя крэдыты для юрыдычных асоб тэрмінам больш за тры гады. Іншымі словамі — на інвестыцыйныя крэдыты», — тлумачыць Лузгіна.

Такім чынам, на думку эксперта, Нацбанк стымулюе банкаўскую сістэму зрабіць крэдыты для бізнэсу больш прывабнымі, і наадварот — менш прывабнымі для насельніцтва.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Такі падыход дазваляе прыцягваць інвестараў і стрымліваць насельніцтва, каб высокі попыт не разганяў інфляцыю. Таму калі для бізнэсу па доўгатэрміновых крэдытах гранічныя стаўкі знізілі на 0,12%, то для насельніцтва іх павысілі амаль на 1%.

«Калі мы глядзім на паказчыкі знешняга гандлю, то бачым рост спажывецкага імпарту. На фоне росту заробкаў і зніжэння курсу даляра насельніцтва ўсё больш купляе імпартных тавараў.

Таму павышэнне працэнтных ставак для насельніцтва ў тым ліку накіравана на зніжэнне попыту на імпартныя тавары. Гэта, у сваю чаргу, можа запаволіць рост спажывецкага попыту, і тады асноўным фактарам росту ВУП застануцца інвестыцыйныя рэсурсы», — тлумачыць эканаміст.

ІТ расце, а сельская гаспадарка — не

Што тычыцца стану эканомікі ў цэлым, то ў плюсе ўсе сектары, за выключэннем сельскай гаспадаркі. IT-сектар, які ў апошнія гады ўносіў адмоўны ўклад у рост ВУП, дасягнуўшы дна, пачаў расці.

«Цяпер доля сектара «інфармацыя і сувязь» складае каля 5% ВУП Беларусі. У лепшыя гады было больш за 7%, а ў горшыя — каля 4%. Таму IT хоць і пачало расці, але да аднаўлення пікавых паказчыкаў яшчэ далёка», — кажа Лузгіна.

ЕАБР: даляр будзе даражэць

Акрамя перагляду прагнозу па росце ВУП з 2,6% да 3%, ЕАБР агучыў і прагноз па сярэднегадавым курсе даляра. Калі ў 2025 годзе сярэднегадавы курс павінен скласці 3,28 беларускага рубля, то ў 2026 годзе ён прагназуецца экспертамі ЕАБР на ўзроўні 3,69 рубля.

Гэта значыць, нягледзячы на тое, што цяпер даляр апусціўся ніжэй за 3 рублі, ЕАБР прагназуе паслабленне беларускай валюты ў будучыні.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сярод рызык, якія могуць паўплываць на паслабленне курсу беларускай валюты, Анастасія Лузгіна называе сальда знешняга гандлю, якое пагаршаецца.

«Акрамя знешніх фактараў, якія часта непрадказальныя, для Беларусі застаецца важным, як будзе працаваць знешні гандаль. Пакуль ціску на валютны рынак не назіраецца. Наадварот, ідзе нарастанне золатавалютных рэзерваў і прыток валюты за кошт продажаў з боку насельніцтва.

У нас павялічваецца адмоўнае сальда гандлёвага балансу. Калі такая дынаміка працягнецца, то можа ўзнікнуць сітуацыя, калі валюты будзе не хапаць, паколькі попыт не будзе роўны прапанове. Гэта можа стаць прычынай зніжэння курсу беларускага рубля да іншых валют. Гэта значыць, што можа спрацаваць менавіта ўнутраны беларускі фактар», — тлумачыць эксперт.

Лузгіна адзначае, што ў параўнанні з мінулым годам экспарт тавараў у студзені-красавіку ў вартасным выражэнні асеў на 4%, што з'яўляецца негатыўным фактарам для знешняга гандлю.

«І мы разумеем, што кампенсаваць гэта адмоўнае сальда прытокам замежных інвестыцый — праблематычна. Таму дэвальвацыйныя рызыкі будуць узмацняцца, калі працягнецца пагаршэнне сальда гандлёвага балансу», — лічыць эксперт.

Каментары3

  • Канапавы эксперт
    27.06.2025
    Чым далей у лес, тым больш доказаў з'яўляецца таму, што еўрапейскія санкцыі самой Еўропе шкодзяць куды больш, чым Беларусі і Расіі. Ад узрозроўня інфляцыі, росту падаткаў і шалёных коштаў на арэнду і куплю жытла ў ЕС валасы дыбам устаюць. У той жа час узровень жыцця ў Беларусі (без палітыкі) за апошнія гады сапраўды вырас.
  • a.hto.tam.idze
    27.06.2025
    Рост эканомікі будзе працягвацца пакуль у Расеі застаюцца грошы з занасаў, каб кідаць у ваенную топку. Пасля гэтага будзе абвал.
  • Сівая кабыла
    27.06.2025
    Сярэдні заробак гэта нават не медыянны, хтосці атрымоўвае 2, 5, 15 тысячаў, хтосці нуль

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі4

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Усе навіны →
Усе навіны

Што Пазняк дазваляе Трампу і не дазваляе Ціханоўскай29

Хлопчыка, якога неадэкватны беларус кінуў на падлогу ў маскоўскім аэрапорце, рыхтуюцца вывесці з комы1

У Бараўлянах насупраць знакамітай кавярні «Ачаг» высякаюць дрэвы. Што здарылася?

Польскія мытнікі знайшлі ў машыне немца, які ехаў з Беларусі, біўні маманта1

Анжаліка Борыс заклікала вызваліць Анджэя Пачобута

«Ціханоўскі сваёй жывёльнай харызмай можа зацямніць шмат каго з лідараў». Шрайбман пра вяртанне Ціханоўскага6

Пешаход у Мінску ўпаў проста на дарогу і ледзь не трапіў пад аўто ВІДЭА

Святлана і Сяргей Ціханоўскія адпраўляюцца ў першы сумесны візіт — у Польшчу5

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі4

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць