БЕЛ Ł РУС

Прыпынілі ліцэнзію страхавой кампаніі «Кентаўр»

9.07.2025 / 17:49

Nashaniva.com

Міністэрства фінансаў Беларусі прыпыніла ліцэнзію страхавой кампаніі «Кентаўр» тэрмінам на паўгода — з 9 ліпеня 2025 года да 9 студзеня 2026-га. Падчас дзеяння гэтага абмежавання фірма, праўда, усё яшчэ зможа прымаць чарговыя часткі страхавых унёскаў і выконваць абавязкі па ўжо дзейных дамовах.

Прычына прыпынення — невыкананне патрабаванняў да мінімальнага статутнага фонду, які ў 2025 годзе складае 14,7 мільёна рублёў (гэта 350 тысяч базавых велічынь). На кастрычнік 2024 года статутны капітал «Кентаўра» складаў толькі 13,3 мільёна рублёў.

«Кентаўр» — адна з найстарэйшых страхавых арганізацый у Беларусі: ён створаны яшчэ ў 1991 годзе ў Жодзіне. Цяпер 76,8% акцый належаць латвійскай фірме ALDI Projects AS.

Чытайце таксама:

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест»

За хабар затрыманыя топ-менеджары страхавых кампаній

Каментары да артыкула