Грамадства1212

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

«Нашай Ніве» стала вядома, у чым абвінавачваюць топ-менеджмент страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест». Схема магчымая ў беларускай эканоміцы, завязанай на дзяржаву. У рынкавай гэтага б не дапусціў рынак. 

Уладзімір Яфрэменка (злева) і Ігар Волкаў (справа)

Сілавікі паведамілі пра затрыманне двух генеральных дырэктараў страхавых кампаній, а таксама мужчыны, які раней займаў аналагічную пасаду. Самі кампаніі не называліся.

Гаворка ідзе пра дырэктараў страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест» — Ігара Волкава і Уладзіміра Яфрэменку.

Абедзве кампаніі можна лічыць дзяржаўнымі. ТАСК належыць на 75% структурам Белчыгункі і на 25% Сбер Банку, а ў «Прамтрансінвесце» доля дзяржавы перавышае 60%. 

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», іншым бокам справы — тымі, хто даваў хабары — сталі аўтарамонтнікі. 

Кіраўнікоў дэ-факта дзяржаўных страхавых кампаній Ігара Волкава і Уладзіміра Яфрэменку абвінавачваюць у тым, што яны так уладкоўвалі бізнэс, каб кліенты іх кампаній пры наступленні страхавых выпадкаў прыярытэтна звярталіся да канкрэтных пастаўшчыкоў паслуг.

Тыя, у сваю чаргу, быццам бы выстаўлялі завышаную цану на паслугу. Кліенту гэта было няважна, бо рамонт кампенсуецца страхавой кампаніяй. А рамонтнікі, быццам бы, дзяліліся дадаткова заробленай такім чынам розніцай з менеджментам страхаўшчыкоў. 

У гэтым і палягае сэнс абвінавачвання. 

Законы, па якіх дзейнічае беларускі страхавы рынак, у асноўным напісаны пад такія кампаніі, з вялікай доляй дзяржаўнай уласнасці.

Значная частка абавязковых страховак — кшталту страхавання адказнасці кіроўцаў транспартных сродкаў, здароўя, грамадзянскай адказнасці, маёмасці — робіцца толькі праз іх. 

Абаротныя сродкі і прыбытак такіх кампаній складаюць, у вялікай ступені, выплаты ад дзяржаўных структур і абавязаных грамадзян.

У выпадку апісанай схемы частка гэтых сродкаў, як трактуюць органы, пераразмяркоўвалася пад выглядам страхавых выплат на асабістае ўзбагачэнне менеджараў страхавых кампаній.

Сілавікі заяўляюць, што правяраюць работу за мінулыя гады многіх страхавых кампаній. Як можна меркаваць, будуць шукаць сляды такога роду схем па іншых профілях дзейнасці дзяржаўных страхавых кампаній і іхніх партнёраў.

У выпадку, калі б у Беларусі было іншае рэгуляванне сферы і канкурэнцыя паміж прыватнымі кампаніямі, то такія схемы папросту не маглі б існаваць — таму што ўласнікам было б нявыгадна частку свайго прыбытку праводзіць праз пасярэднікаў. 

Каментары12

  • AbbA
    23.06.2025
    ------цераз пасярэднікаў--------- ПРАЗ

    "цераз" = поперёк чего-либо, с одной стороны на другую, поверх чего-либо
  • Ваш кэп
    23.06.2025
    ), что именно? Государственно регулируемая экономика, создавшая картели?
    Согласен, это прошлый век. Нужна конкурентность, рентабельность и рыночная экономика.
  • Закон Маркса
    23.06.2025
    Меньше буржуев- пролетариям легче.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць