БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку польскага прафесійнага фатографа

9.07.2025 / 19:3

Nashaniva.com

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» старонку польскага прафесійнага фатографа Міхала Косця, які здымае беларускія акцыі і міграцыйны крызіс на мяжы. Гаворка пра інстаграм-старонку michalkosc, якая мае больш за 600 падпісчыкаў, піша «Вясна».

Як пазначана ў апісанні, Міхал Косць — член Асацыяцыі польскіх мастацкіх фатографаў, фатограф Польскага агенцтва фатографаў FORUM. На яго старонцы, сярод іншага, фотаздымкі з беларускіх акцый салідарнасці ў Польшчы, а таксама пра міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы. Рашэнне аб прызнанні старонкі «экстрэмісцкай» прыняў суд Пухавіцкага раёна 8 ліпеня.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкім» польскі сайт Kresy24.рl

Прызналі «экстрэмісцкім» дзённік нямецкага фельдмаршала

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі

Каментары да артыкула