БЕЛ Ł РУС

Жыхара Свіслачы асудзілі на 2 гады калоніі за напад на сілавіка

9.07.2025 / 20:50

Nashaniva.com

У Свіслачы мужчыну асудзілі на два гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі — ён двойчы ўдарыў міліцыянера нагой, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога суда.

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, мужчыну абвінавацілі яшчэ па двух артыкулах: за пагрозу забойствам (арт. 186 КК) і нанясенне цялесных пашкоджанняў (арт. 153 КК).

Як устанавіў суд, мужчына пасварыўся з былой жонкай, ударыў яе вядром, а потым, з нажом і сякерай у руках, пагражаў ёй забойствам.

Калі праз некалькі дзён да яго прыйшлі міліцыянты, ён сустрэў іх з нажом і металічным прутом, пагражаючы ударам. Ужо ў службовай машыне ён двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў нагой.

У выніку ён атрымаў:

Агульны тэрмін пакарання склаў 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, суд абавязаў мужчыну выплаціць 5000 рублёў маральнай шкоды пацярпелым.

Чытайце таксама:

У Барысаве мужчына разбіў чужое аўто металічным ланцугом

Жыхару Рэчыцкага раёна прысудзілі штраф за мацерную налепку на аўто

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме

Каментары да артыкула