БЕЛ Ł РУС

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве

10.07.2025 / 7:42

Nashaniva.com

У Магілёве ў выніку праходжання навальнічнага фронту і шквалістага ветру з хуткасцю 23 м/с адбылося падзенне дрэваў, у выніку чаго ўзнік абрыў ліній электраперадачы, сувязі, была парушана сістэма энергазабеспячэння, паведаміў Магілёўскі гарвыканкам.

Фота тут і далей — Магілёўскі гарвыканкам

У выніку падзення дрэў спынены рух па вуліцы Першамайскай у раёне аблспажыўсаюза пад пуцеправодам, пашкоджаны лініі электраперадач. Вядуцца аднаўленчыя работы.

У Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце было прынята рашэнне аб пачатку працы камісіі па надзвычайных сітуацыях, разгорнуты штаб.

Учора магутны навальнічны фронт і смерч у Гарадоцкім раёне вырываў дрэвы, знішчаў сцены дамоў.

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. У многіх раёнах навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, можа быць шквалісты вецер. Максімальная тэмпература паветра ад +16°С па паўночным захадзе да +34°С па ўсходзе.

У Мінску дождж (верагоднасць ападкаў 80-90 працэнтаў), навальніца. Вецер пры навальніцы парывісты. Днём +23..+25°С.

@nashaniva Моцны смерч 09.07 нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне. Таксама непагадзь была і ў Магілёве #беларусь #торнадо #смерч #беларусьновости #навіны #ливень #град #могилев ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе

На чацвер зноў абвешчаны аранжавы ўзровень, і ёсць трывожны званочак

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Каментары да артыкула