БЕЛ Ł РУС

У Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў нейкі апарат. Спачатку падумалі — шахед

10.07.2025 / 12:33

Nashaniva.com

Паводле першапачатковай інфармацыі BNS, у чацвер у Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў дрон-шахед.

Фота: Армія Літвы

У сувязі з інцыдэнтам старшыня Сейма Саўлюс Сквярняліс быў адведзены ў сховішча.

Аднак памежнікі ўдакладнілі, што гэта было нешта «падобнае да самаробнага самалёціка, лятальнага сродку», паведаміла LRT.

Каля 11:30 памежнікі заставы Кяна ў Віленскім раёне зафіксавалі, паводле папярэдніх даных, лятальны аб’ект, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі і ўпаў на зямлю. Аб’ект быў падобны да самаробнага самалёціка.

Самалёцік упаў недалёка ад закрытага кантрольна-прапускнога пункта Шумск, прыкладна за кіламетр ад мяжы з Беларуссю.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён зроблены з фанеры і пенапласту.

Няма даных, што гэты лятальны аб’ект перавозіў нейкі груз. Аб’ект не ўяўляе небяспекі. Апошнім часам VSAT нярэдка фіксуе выпадкі, калі з тэрыторыі Беларусі ў Літву спрабуюць перавозіць кантрабандныя цыгарэты з дапамогай дронаў, паветраных шароў, а таксама самаробных лятальных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула