БЕЛ Ł РУС

У Генштабе зрабілі заяву адносна вучэнняў «Захад-2025»

10.07.2025 / 18:53

Nashaniva.com

Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка у інтэрв'ю «СБ-Беларусь сегодня» выступіў з тлумачэннямі адносна сумесных вучэнняў Беларусі і Расіі «Захад-2025», прызначаных на сёлетні верасень.

 

Павел Муравейка. Фота: sb.by

Павел Муравейка адзначыў, што «дзеля зніжэння напружанасці і пацвярджэння мірных намераў» было вырашана правесці асноўныя эпізоды вучэнняў удалечыні ад заходніх і паўднёвых межаў краіны, каб не правакаваць і не выклікаць трывожнасці ў суседзяў.

Пры гэтым варта адзначыць, што раней міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заяўляў, што вучэнні «Захад-2025», маўляў, з самага пачатку паводле іх задумы збіраліся праводзіць не на заходніх межах, а ў глыбіні тэрыторыі Беларусі. Ужо праз некалькі гадзін яго фактычна падчас выступлення на ўрачыстым пасяджэнні перад 3 ліпеня абвергнуў сам Лукашэнка, заявіўшы, як і цяпер Павел Муравейка, менавіта пра перанос.

Таксама, паводле слоў Муравейкі, скарацілі колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, і запрасілі замежных назіральнікаў, каб яны маглі назіраць за падзеямі і пераканацца ў празрыстасці працэсу.

Ён згадаў, што падобная рэакцыя на вучэнні ўжо была ў мінулым — напрыклад, падчас «Захад-2009», калі ў Еўропе гучалі трывожныя заявы пра нібыта пагрозу агрэсіі з боку Расіі, хоць пасля вучэнняў расійскія і беларускія войскі вярнуліся на свае базы.

Пры гэтым Муравейка падкрэсліў, што якраз пасля тых вучэнняў у Еўропе з’явіліся батальённыя тактычныя групы, і з цягам часу іх колькасць толькі расце. Цяпер такіх груп у Еўропе ўжо 19, і 10 з іх знаходзяцца ў краінах, што мяжуюць з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Лукашэнка даў зразумець, што Хрэнін схлусіў

«Лукашэнка ніколі нічога не баіцца». Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» і не збіраліся праводзіць на мяжы з НАТА

Наўседа не лічыць вучэнні «Захад-2025» падставай для хвалявання

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага

Каментары да артыкула