У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі
Як паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун, збой 9 ліпеня адбыўся падчас чарговага планаванага абнаўлення сістэмы і закрануў некаторыя банкі, піша БелТА.
«Сапраўды, учора раніцай у сістэме адбыўся тэхнічны збой. Ён быў звязаны з чарговым планавым абнаўленнем сістэмы і закрануў пэўныя банкі. Многія маглі ўбачыць адмоўны баланс або нейкае спісанне грашовых сродкаў», — сказаў Андрэй Картун.
Аднак чыноўнік падкрэсліў: грошы не зніклі, ніхто іх не краў — гэта не быў ні вірус, ні хакерская атака, а звычайны тэхнічны збой.
На сённяшні дзень сістэма ўжо, як ён сцвярджае, працуе нармальна, а банкі паведамляюць, што ўсе памылкі выпраўленыя.
Збой мог закрануць нават супрацоўнікаў самога Нацбанка, міжбанкаўскага разліковага цэнтра і звычайных карыстальнікаў.
Чытайце таксама:
Балансы на картках трох банкаў адноўленыя
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя
Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы