БЕЛ Ł РУС

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў

11.07.2025 / 18:29

Nashaniva.com

У польскім горадзе Жэшаў адбыўся дарожны інцыдэнт з удзелам аўтобуса і легкавіка Kia. Аўтобус, якім кіраваў 54-гадовы грамадзянін Малдовы, перавозіў 60 пасажыраў з Беларусі. Ён не даў перавагі ў руху кіроўцу Kia, і ў выніку адбылося сутыкненне.

Фота: nowiny24.pl

Пасля сутыкнення аўтобус страціў кіраванасць, праехаў праз дарожнае кальцо, прабіў гукаізаляцыйныя экраны і вылецеў за дарогу. Сітуацыя была вельмі небяспечнай, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Паліцыя прыбыла на месца здарэння, правяла расследаванне і выпісала кіроўцу аўтобуса штраф за стварэнне пагрозы бяспецы дарожнага руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула