Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перакананы, што абарона Украіны можа абрынуцца ў найбліжэйшыя месяцы і не бачыць сэнсу спыняць вайну без значных саступак з боку Кіева, расказалі The New York Times блізкія да Крамля крыніцы.
Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images
Па словах суразмоўцаў, Пуцін таксама ўлічыў магчымасць узмацнення ціску з боку ЗША.
Пуцін сапраўды вельмі стараўся наладзіць адносіны з Дональдам Трампам, піша выданне: прапаноўваў яму дзелавыя здзелкі і сваё пасярэдніцтва на Блізкім Усходзе, а таксама абсыпаў публічнымі кампліментамі. Аднак пасля шасці месяцаў перамоў Пуцін так і не пагадзіўся на якія-небудзь саступкі па Украіне, а інтэнсіўнасць нападаў расійскай арміі толькі павялічылася.
Хоць дагэтуль пагрозы санкцый з боку Трампа засталіся пустымі, у Крамлі гатовыя да таго, што цярпенне амерыканскага прэзідэнта ў нейкі момант лопне, кажуць крыніцы.
Ужо сам факт прамых перамоў стаў для Масквы прарывам, які завяршыў трохгадовую дыпламатычную ізаляцыю, усталяваную пры адміністрацыі Байдэна. Таму Пуцін, са слоў суразмоўцаў, задаволены адносінамі з Трампам сёлета.
Чытайце таксама:
Расія чакае, што Украіна прапануе дату наступнага раўнду перамоваў
Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі
Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым
Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма