Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»
Па беларускіх чатах адбылася чарговая рассылка спецслужбаў. Аказалася, той жа акаўнт збірае звесткі і ва ўкраінскіх медыя.
Выява, згенераваная нейрасеткай
Тэлеграм-акаўнт з ID 7148588737 і імем «Тарас» пачаў рассылаць па розных беларускіх суполках заклікі ўступаць у каманду Ціханоўскага. Адметна, што да допісу прыкладзенае сапраўднае відэа, але ўсе астатнія спасылкі — фэйкавыя:
Паведамленне «Тараса» ў розных чатах
Адметна, што ў жніўні 2025 года гэты ж акаўнт распаўсюджваў паведамленні ва ўкраінскіх чатах. Там ён казаў, што «ў Беларусі ўзмацняюць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мозырскіх напрамках». І шукалі інфарматараў «з месцаў». У якасці кантактнага e-mail быў указаны гэты адрас: lonnalamucuxakabi@gmail.com. Вось прыклад паведамлення:
Паведамленне «Тараса» ў адным з украінскіх чатаў
Хто стаіць за гэтымі атакамі, дакладна невядома, але амаль напэўна гэта спецслужбы Беларусі. Гэта вельмі падобна да таго, як яны дзейнічалі ў іншых выпадках.
Чытайце таксама:
Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі
Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram