Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў
Філіп Рыжыкаў знойдзены, пошукі вяліся тры дні. Паведамлялася, што ён выпаў за борт, калі спрабаваў вылавіць кепку.
Капітан яхты Філіп Рыжыкаў, што ўпаў за борт 9 ліпеня на Мінскім моры, загінуў, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл» у сваім тэлеграм-канале.
«На працягу трох дзён праводзіліся пошукавыя мерапрыемствы на Мінскім моры. Пошукавікі, дайверы і валанцёры ПВА «Анёл» з сонарамі, супрацоўнікі міліцыі, вадалазы, МНС, Таварыства ратавання на водах, РАСН «Зубр» ды іншыя абследавалі акваторыю вадаёма ў раёне, дзе мужчына выпаў з яхты. У пошуках таксама бралі ўдзел родныя і блізкія мужчыны», — гаворыцца ў паведамленні.
Вечарам пятніцы Філіп Рыжыкаў быў знойдзены.
Пра інцыдэнт з яхтай на Мінскім моры Onlíner увечары ў сераду паведаміў чытач.
«Капітан спрабаваў вылавіць багром кепку, якую здзьмула (з-за моцнага ветру ўчора быў шквал). Выпаў за борт і чамусьці пайшоў на дно», — распавёў мінчук.
У чацвер інфармацыю пацвердзілі ў Таварыстве ратавання на водах. Паводле папярэдніх даных, усё адбылося 9 ліпеня каля 15:00.
«З серады вядуцца пошукавыя работы. Прыцягнуты супрацоўнікі МНС на трох катарах з двума сонарамі. Даследавана каля двух квадратных кіламетраў плошчы вадаёма», — паведаміў начальнік выратавальнай станцыі «Заслаўе-1» Алег Люцко.
Паводле звестак «Анёл»а, Філіп Рыжыкаў — шкіпер з больш чым дзесяцігадовым досведам працы ў акваторыі Мінскага мора і ўласнік яхт-клуба Feelsea.
Чытайце таксама:
«Спрабаваў вылавіць кепку». На Мінскім моры амаль суткі шукаюць мужчыну, які выпаў за борт яхты