БЕЛ Ł РУС

За тыдзень трое мужчын у Гомелі памерлі, папярхнуўшыся ежай

12.07.2025 / 10:47

Nashaniva.com

У двух выпадках мужчыны падавіліся кавалкам мяса, у адным — салам.

У момант гібелі яны знаходзіліся ў рознай ступені алкагольнага ап’янення, што, безумоўна, з’яўлялася асноўнай прычынай няшчаснага выпадку, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Траплянне старонняга цела ў верхнія аддзелы дыхальных шляхоў вядзе да рэфлекторнага іх спазму, а таксама развіцця так званай інспіраторнай дыхавіцы. Спробы арганізма глыбока ўдыхнуць яшчэ больш шчыльна закрываюць дыхальныя шляхі. Гэта надзвычай ускладняе магчымасць выдалення старонняга цела. Смерць наступае цягам некалькіх хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула