Расійскія ўлады сцвярджаюць, што ўкраінскі беспілотнік атакаваў спарткомплекс «Белгарад Арэна»
Украінскія беспілотнікі днём у суботу атакавалі ў Белгарадзе два грамадзянскія аб’екты, завяіў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў.
Адзін з дронаў упаў на спарткомплекс «Белгарад Арэна». На даху ўзнік пажар. Паводле слоў Гладкова, у момант атакі там праходзілі заняткі, але ніхто не пацярпеў.
У сваім тэлеграм-канале губернатар апублікаваў відэа.
Які менавіта другі аб’ект пацярпеў, чыноўнік не ўдакладніў, адзначыўшы толькі пашкоджанні фасада і шклення.