БЕЛ Ł РУС

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль

13.07.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Для пасыпкі дарог там «выкарыстоўвалі» пясок, якога ў прадпрыемства не было. 

Падчас праверкі аднаго з камунальных прадпрыемстваў Бабруйска выявілі схему, згодна з якой у дакументах завышалі кошт работ па зімовым утрыманні дарог.

Паводле звестак Камітэта дзяржкантролю, у разлікі па пасыпцы вуліц супрацьгалалёднымі матэрыяламі ўключалі пясок, які насамрэч адсутнічаў на балансе прадпрыемства — ні ў бухгалтарскіх, ні ў складскіх дакументах яго не было.

Прадпрыемства на гэта дадаткова атрымала з бюджэту больш як 210 тысяч рублёў у 2023—2024 гадах. Частка сродкаў ужо вернута ў бюджэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула