БЕЛ Ł РУС

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі

13.07.2025 / 10:10

Nashaniva.com

Ёй пагражае да 15 гадоў зняволення.

У Оршы супрацоўнікі наркокантролю затрымалі 16-гадовую школьніцу, якую падазраюць у распаўсюдзе асабліва небяспечных псіхатропаў.

У пад’ездзе шматпавярховіка праваахоўнікі заўважылі групу падлеткаў у стане ап’янення. Падчас праверкі высветлілася, што адна з дзяўчат працавала закладчыцай у інтэрнэт-краме па продажы наркотыкаў.

У яе знайшлі і канфіскавалі амаль 200 грамаў асабліва небяспечных рэчываў — Альфа-PVP і мефедрон, падрыхтаваных да распаўсюджвання ў рэгіёне.

Супраць непаўналетняй распачата крымінальная справа па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў з мэтай збыту. За гэта ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула