БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі: У культуры асаблівы ўклад прыўнесці не магу, крыху не мая тэма

13.07.2025 / 15:42

Nashaniva.com

У апошні дзень фэсту Tutaka, які праходзіць на Беласточчыне, прайшла сустрэча з вызваленым палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім. Самыя вострыя пытанні тычыліся мовы, піша Reform.news.

Фота: Reform.news

 Украінская глядачка спыталася пра ролю беларускай культуры ў развіцці беларускай ідэнтычнасці.

«Гэтак як і мова, культура — частка нацыі, — сказаў спадар Сяргей. — Без культуры не будзе і беларусаў. Безумоўна, гэта важнейшы момант. Я асаблівы ўклад прыўнесці не магу, крыху не мая тэма. Так, я запісваю песні і кліпы здымаю, і ў планах гэта ёсць».

У той жа час Ціханоўскі згадаў, што ў якасці арт-дырэктара ладзіў у Беларусі канцэрты Лявона Вольскага, пра што нагадаў і самому музыку, які падчас фэсту падышоў да яго знаёміцца.

Закрануў Сяргей Ціханоўскі і пытанне рэабілітацыі палітвязняў пасля выхаду іх на волю. Ён мяркуе, што гэтым людзям не хапае ўвагі і падтрымкі. Паводле яго, было б добра, каб побач з такімі людзьмі заўсёды былі валанцёры, бо часта бывае, што ў першыя месяцы ім дапамагаюць, а потым яны застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі.

Сам Ціханоўскі прызнаўся, што нават ён адчувае недахоп увагі, а некаторыя з тых, хто вызваліўся разам з ім, кажуць, што адчуваюць сябе непатрэбнымі. І нават калі ім аплачваюць медыцыну, гэтага недастаткова — важней за ўсё чалавечая цеплыня і падтрымка.

Калі яны выходзілі на волю, спадзяваліся на нейкія змены, і нават калі нічога не адбылося, вельмі важна адчуваць, што побач ёсць людзі, якія разумеюць і падтрымліваюць.

Чытайце таксама:

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху

Каментары да артыкула