Грамадства11

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху

Некалькі дзён таму Кірыл Балахонаў, што быў вызвалены 21 чэрвеня, звярнуўся з просьбай аб дапамозе.

У 16 гадоў ён удзельнічаў у пратэстах-2020: маляваў на платах бел-чырвона-белыя сцягі, рабіў вулічныя надпісы. Гэта здавалася важным і сумленным.

«А калі Расія напала на Украіну, пачаў разважаць, чым магу быць карысны ў супраціве расійскай агрэсіі. Уступіў у антываенную тэлеграм-суполку «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта». Там мы абменьваліся інфармацыяй аб перамяшчэнні расійскай тэхнікі, пісалі антываенныя допісы, дзяліліся матэрыяламі для TikTok, падтрымлівалі іншыя ініцыятывы кшталту «Беларускага Гаюна». Потым я стаў адным з адмінаў суполкі. У нас былі нават рэцэпты «кактэйляў». Усё гэта, вядома, следчыя потым не забыліся ўказаць у справе. 1 лістапада 2022 года МУС прызнала нашу групу экстрэмісцкім фармаваннем. А праз тыдзень мяне затрымалі. Мне было 18. Прыгавор: 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму», — кажа хлопец.

«21 чэрвеня 2025 года мяне нечакана вызвалілі. Гэта было пасля візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША. Мяне і яшчэ некалькіх чалавек, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, адразу вывезлі ў Літву. Я апынуўся ў іншай краіне, на волі, але з адным пашпартам, без грошай, без рэчаў, без разумення, што рабіць далей. Цяпер усё вельмі няпроста. Мне трэба недзе жыць, на нейкія грошы харчавацца, аднавіць дакументы, хаця б часова ўладкавацца. І я прашу дапамогі. Каб пратрымацца і не праваліцца ў галечу ў першы ж месяц на волі.

Дзякуй усім, хто гэта чытае. Любая падтрымка — гэта знак, што я не адзін.

Сума збору

  • €3100
  • €1200 — 3 месяцы жылля
  • €1000 — харчаванне і базавыя патрэбы
  • €500 — адзенне, медыцына, сродкі сувязі, дакументы
  • €400 — рэзерв на непрадбачаныя выдаткі

Па стане на раніцу суботы 12 ліпеня з неабходнай сумы ў 3100 еўра сабрана 2744 еўра. Засталося зусім крыху

Падтрымаць Кірыла праз Байсол 

Каментары1

  • консультант
    12.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць