БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынску ў двары дома заўважылі вярблюда ВІДЭА

13.07.2025 / 17:11

Nashaniva.com

У Дзяржынску жыхары заўважылі незвычайную з'яву — вярблюд пасвіўся проста ў двары жылога дома. Відэа з гэтай сцэнай з'явілася ў тыктоку і выклікала шырокае абмеркаванне, заўважыў Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Карыстальнікі жартавалі, што, маўляў, «у Дзяржынску настолькі сурова, што нават верблюды на лузе пасуцца», а хтосьці дапусціў, што «шэйхі з Дубая прыехалі». Іншыя меркавалі, што ў горадзе проста гатуецца цыркавое прадстаўленне, а непадалёк спыніўся перасоўны цырк.

@dzr.by Дзержинск настолько суровый, что на лугу здесь пасутся верблюды #dzrby #верблюд #городмечты ♬ оригинальный звук - Dzr.by - Новости Дзержинска

Аднак некаторыя выказалі хваляванне за жывёліну: хто яе будзе даглядаць, ці не кепска ёй на дварэ? Былі і каментары пра тое, што сумна глядзець на эксплуатацыю жывёл падчас святаў, як гэта бывае, напрыклад, з поні ў парку Дзяржынска.

Чытайце таксама:

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У аграсядзібе пад Маладзечнам нарадзілася белае верблюдзяня

Адпачынак казачны, але не бюджэтны: як сям'я з Брэсцкай вобласці бавіла час у парку жывёл «Дыпрыз»

Каментары да артыкула