Відэа з малым з'явілася ў тыкток-акаўнце гаспадыні аграсядзібы Настассі Чарняўскай.

«Такі мілы цуд з'явіўся 29 сакавіка ў Беларусі, вельмі перажываем за яго, таму дзяжурым кругласутачна, дапамагаем устаць, папіць малака і ад мамы ахоўваем», — напісала Чарняўская ў каментары да аднаго з ролікаў.
Чаму варта ахоўваць ад мамы? Бо ў яе баліць вымя, і калі малеча спрабуе піць малако, то мама можа яму нашкодзіць.
Але Настасся адзначыла, што потым мама і малое ўсё ж такі пасябравалі.
На пытанне, чаму вярблюдзяня белае, Настасся лаканічна адказала — «у татку».
Відэа з малым збіраюць мільёны праглядаў і тысячы каментароў, у якіх блогерка адказвае на пытанні карыстальнікаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары