БЕЛ Ł РУС

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

13.07.2025 / 20:12

Nashaniva.com

Але для таго, каб за ўласныя грошы правесці свята, жанчыне прыйшлося два гады змагацца з беларускай бюракратыяй.

Святлана Зерэ (у чырвонай сукенцы) з блізкімі. Побач яе цётка Лілія Клімава

Бізнэсвумэн Святлана Зерэ распавяла ў сваім інстаграме пра кранальнае свята ў вёсцы Карніца Глускага раёна. Арганізавала мерапрыемства для аднавяскоўцаў яе цётка Лілія Клімава.

— Нягледзячы на тое, што на раёне не надта шмат варушняку, цётка вырашыла зрабіць свята ў роднай вёсцы, цалкам за свой кошт! Цалкам аплаціла і суправаджэнне міліцыі, і доктара, і гастрольнае. Скінуліся сёстрамі, каб сабраць усіх жыхароў і сваякоў паміраючай вёскі і ажывіць яе. Брава!

Святлана дадала, што на свяце бачыла машыны з нумарамі розных куткоў Беларусі — і нават з Еўрасаюза.

Атрымалася ўсё сапраўды душэўна. Асвятляла падзею раёнка. На відэа ў тыктоку «Глускіх навін» бачна, як людзі рады сустрэчы пакаленняў: дзеці танчаць, самыя ўзроставыя жыхары глядзяць канцэрт. Спявалі нават песню, прысвечаную менавіта гэтай вёсцы.

А шчаслівых абдымкаў была неймаверная колькасць.

@radzima2 Встреча земляков в деревне Карница Глусского района. #Карница #местные_инициативы #глусскиеновости #белорусскийтикток #МаяБеларусь ♬ оригинальный звук - Глусские новости

Але ж, як высветлілася, за тое, каб зрабіць свята, жанчыне прыйшлося змагацца ажно два гады.

— Шкада, што такія ініцыятывы — выключна асабістая гісторыя, — бедавала ў сторыс Зерэ. — Цётка два гады спрабавала зрабіць гэтае свята магчымым, атрымлівала адмовы, але не здалася. На такіх людзях свет трымаецца!

Чытайце таксама:

На Віцебшчыне пенсіянеркі паставілі мемарыял уласнай вёсцы на могілках — канцэпт ацанілі не ўсе

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»

У Віцебску ёсць могілкі, якія здзіўляюць раскошай. Хто ж там пахаваны?

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?

Каментары да артыкула