БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі

14.07.2025 / 10:51

Nashaniva.com

ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне двух жыхароў Магілёва, якія нібыта спрабавалі ўехаць у Беларусь з пашпартамі Новай Беларусі. Імёны затрыманых не называюцца. Адзін з іх знаходзіцца пад вартай, другі — пад падпіскай. 

Здымак з затрыманым, апублікаваны губазікаўцамі

Паводле заявы губазікаўцаў, аднаго з затрыманых яны «яшчэ ў мінулым годзе папярэджвалі пра наступствы атрымання» такога пашпарта і, як пішуць, яны прапаноўвалі ад дакумента адмовіцца.

Дапоўнена: ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі

Цяпер мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», што можа цягнуць да шасці гадоў пазбаўлення волі. Ён змешчаны пад арышт, пішуць губазікаўцы.

Другі магілёвец знаходзіцца пад падпіскай — паводле губазікаўцаў, ён пагадзіўся заплаціць 10 тысяч долараў — у «сторазовым памеры кампенсацыі», спадзеючыся на «спыненне крымінальнай справы за фінансаванне экстрэмізму». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула