БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

14.07.2025 / 15:07

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны прапанаваў першаму віцэ-прэм’ер-міністру Украіны, міністру эканомікі Юліі Свірыдзенка ўзначаліць урад Украіны.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Абмеркавалі і канкрэтныя меры, якія змогуць умацаваць эканамічны патэнцыял Украіны, пашырыць праграмы падтрымкі ўкраінцаў і маштабаваць нашу ўласную вытворчасць зброі. З гэтай мэтай пачынаем трансфармацыю сістэмы выканаўчай улады ва Украіне. Я прапанаваў Юліі Свірыдзенка ўзначаліць урад Украіны і істотна абнавіць яго работу», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Дзяніс Шмыгаль узначальваў урад Украіны з сакавіка 2020 года. Імаверна, ён можа стаць міністрам абароны, тады як сённяшняга кіраўніка вайсковага ведамства прызначаць паслом у ЗША. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула