БЕЛ Ł РУС

У лясной гаспадарцы замяняюць нарады на разбіранне бураломаў

14.07.2025 / 16:21

Nashaniva.com

У беларускай лясной гаспадарцы адмяняюць усе масавыя мерапрыемствы, прызначаныя на ліпень. Такое рашэнне прыняў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. Пад адмену трапляюць культурна-масавыя і спартыўныя падзеі, а таксама семінары і нарады, калі яны не з’яўляюцца неадкладнымі.

Фота: t.me/minleshoz

Падставай для такога самаабмежавання сталі бураломы, якія ўтварыліся ў лясах у выніку непагадзі 9—10 ліпеня.

Як адзначыў Аляксандр Кулік падчас аператыўнай нарады, цяпер галоўная задача — не адцягваць людзей ад справы, а як мага хутчэй вызначыць дакладны аб’ём пашкоджаных лесанасаджэнняў, размеркаваць работы і пачаць ліквідацыю наступстваў бураломаў.

Ён не выключыў, што такі рэжым можа быць падоўжаны і на жнівень — у залежнасці ад сітуацыі.

Сам Кулік на сёння прызначыў нараду з кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам, каб абмеркаваць сітуацыю, ацаніць маштабы пашкоджанняў і вырашыць, ці патрэбна накіраваць у пацярпелыя раёны дадатковыя сілы і рэсурсы.

Чытайце таксама:

«Зрабілі правільныя высновы». Міністр энергетыкі ацаніў ліквідацыю наступстваў непагадзі

У Мінпрацы расказалі, хто можа атрымаць кампенсацыю за наступствы непагадзі

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

Каментары да артыкула