Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў
14 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 273, згодна з якім да 1 студзеня 2028 года будзе дзейнічаць спрошчаны парадак афармлення дакументаў на зямельныя ўчасткі. Гэта значыць, што грамадзяне змогуць атрымліваць правы на зямлю без неабходнасці распрацоўваць праекты адводу.
Фота ілюстрацыйнае
Палягчэнні закрануць тых, хто мае ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных дамоў, вядзення фермерскай гаспадаркі, садоўніцтва, дачаў, народных промыслаў, а таксама тых, хто заняў зямлю самавольна.
Такі ж спрошчаны парадак будзе дзейнічаць і для арганізацый, якім выдзеленая зямля для шматкватэрнага жылля і аб’ектаў ЖКГ.
Указ уносіць змены ў ранейшыя дакументы — № 463 ад 2017 года і № 76 ад 2021 года — і працягвае тэрмін «зямельнай амністыі» да 1 студзеня 2028 года. Гэта дасць магчымасць узаконіць самавольна занятыя ўчасткі. Раней гэты тэрмін ахопліваў перыяд з 1 верасня 2022 года па 1 верасня 2025-га.
Чытайце таксама:
Цана — ужо не ключавы фактар. Што адбываецца на рынку загараднай нерухомасці каля сталіцы
Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?