БЕЛ Ł РУС

МАРГ праверыў буйныя рынкі і знайшоў шмат парушэнняў

14.07.2025 / 21:13

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло праверкі на асноўных рынках краіны і выявіла шэраг парушэнняў. У выніку было выдадзена больш за 300 рэкамендацый тым прадпрымальнікам, чыя дзейнасць не была афіцыйна зарэгістраваная ў Гандлёвым рэестры.

Парушэнні зафіксавалі на мінскіх рынках «Камароўка», «Тутэйшы», «Чыжоўскі», «Малінаўка», а таксама на рынку «Новы Лебядзіны» каля сталіцы.

Акрамя таго, парушэнні былі выяўлены на «Брэсцкім рынку», «Смаленскім рынку» ў Віцебску, «Гомельскім цэнтральным рынку», «Цэнтральным рынку» ў Гродне і на «Цэнтральным рынку Магілёва».

Інфармацыя пра недахопы была перададзена ў аблвыканкамы, каб тыя прынялі неабходныя меры.

Сярод іншых парушэнняў, адзначаных МАРГ:

МАРГ таксама паведаміў, што рыхтуецца новы прававы акт, які ўзмоцніць адказнасць адміністрацый рынкаў і прадаўцоў за парушэнні. Мэтай яго заяўляецца «навядзенне парадку» на рынках краіны.

Чытайце таксама:

Як правільна выбіраць грыбы і якія цяпер на іх цэны?

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

У Оршы моцна гарэў рынак, пашкоджаныя дзесяць павільёнаў

Колькі можна зарабіць на грыбах за дзень? Беларус правёў эксперымент і застаўся задаволены

Каментары да артыкула