Пятрухін расказаў, колькі дапамогі ён атрымаў як былы палітвязень
Блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін паведаміў у фэйсбуку, якую падтрымку атрымаў пасля вызвалення і выезду за мяжу ад фондаў дапамогі палітвязням і неабыякавых грамадзян.
Сяргей Пятрухін
Паводле слоў Пятрухіна, пасля турмы ён атрымаў падтрымку на агульную суму 14 тысяч даляраў. З іх:
- 6 тысяч даляраў ад фондаў дапамогі палітвязням (на рэабілітацыю, жытло, ежу, адзенне);
- 4 тысячы даляраў ад людзей праз зборы Bysol;
- 4 тысячы даляраў ад падпісчыкаў, знаёмых і сяброў.
Раней публічнае пытанне Сяргею Пятрухіну, які актыўна крытыкуе ў тым ліку фонды беларускай салідарнасці, адносна аб'ёмаў атрыманай ім дапамогі задаваў у прыватнасці ягоны былы партнёр па праекту «Народны рэпарцёр» Аляксандр Кабанаў.
Чытайце таксама:
Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу
Пятрухін прызнаў, што 17-гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс