Пісторыус: Новыя Patriot не з’явяцца ва Украіне найбліжэйшым часам
Пастаўкі новых батарэй сістэм амерыканскай СПА будуць працягвацца цягам некалькіх месяцаў.
Фота Czarek Sokołowski / AP
Пастаўкі ва Украіну новых батарэй сістэмы СПА Patriot «будуць доўжыцца месяцамі». Пра гэта заявіў міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус пасля сустрэчы са сваім амерыканскім калегам Пітам Хэгсэтам у панядзелак, перадае The Telegraph.
Берлін прапанаваў набыць дзве амерыканскія сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot для пастаўкі ва Украіну. Пісторыус заявіў, што першая з гэтых сістэм не будзе дастаўлена цягам некалькіх месяцаў.
Учора Дональд Трамп заявіў, што батарэі пачнуць прыбываць ва Украіну цягам некалькіх дзён для абароны яе гарадоў ад расійскіх бамбардаванняў. Пісторыус адмовіўся каментаваць, ці абмяркоўваў ён з міністрам абароны ЗША пытанне пастаўкі наступальнай зброі ва Украіну.
Чытайце таксама:
Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну
Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме