«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі
Бразіліі, Кітаю і Індыі варта патэлефанаваць расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну і заклікаць яго да перамір’я, калі яны жадаюць пазбегнуць другасных санкцый, заявіў генеральны сакратар НАТА, піша Fox News.
Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert
«Гэта важна. Таму сёння, калі вы знаходзіцеся ў Пекіне, Дэлі ці Бразіліі і ведаеце, што гэта набліжаецца, вам, магчыма, варта патэлефанаваць Пуціну і сказаць: «Прывітанне, сябра, мы ўсё яшчэ купляем у цябе тавары, але ты павінен сур’ёзна паставіцца да перамоваў аб перамір’і ці мірнай дамове, інакш мы пацерпім ад другасных санкцый»», — заявіў ён.
Учора, 14 ліпеня, кіраўнік Белага дома Дональд Трамп прыгразіў увесці другасныя пошліны ў памеры 100% супраць гандлёвых партнёраў Расіі, калі на працягу бліжэйшых 50 дзён не будзе дасягнута дамоўленасці аб міры ва Украіне.